Бас-гітара — струнны музычны інструмент, на якім граюць пальцамі ці толькі вялікім пальцам (выкарыстоўваючы тэхнікі плакін, слэпін, попін, тэпін, сампін) або з дапамогай плектра.
Гэты інструмент — варыяцыя электрагітары, выкарыстоўваецца для выканання нізкіх нот у розных тыпах музыкі. Пачынаючы з 1950-х яна мае шырокае выкарыстанне і замяніла кантрабас ў папулярнай музыцы. Гэта адбылося таму, што гук бас-гітары лягчэй узмацняць, запісваць і транспартаваць, чым яе папярэдніка. Нягледзячы на гэта, кантрабас дагэтуль выкарыстоўваецца ў некаторых тыпах музыкі, такіх як джаз, рокабілі, традыцыйны блюз і, вядома, у класічнай музыцы.
Бас-гітара можа быць ладавай або бязладавай.
У першай бас-гітары былі чатыры струны (настроеныя EADG, з нізкай да самай высокай) і сучасная форма. У 1980-х і 1990-х сталі даступнымі бас-гітары з пяццю, шасцю ці нават сямю струнамі, бо выканаўцам трэба было пашыраць дыяпазон сваіх інструментаў. Пяціструнная бас-гітара звычайна мае нізкую «B» струну, а шасціструнныя — звычайна як ніжнюю «B» струну, так і вышэйшую «C» струну.
Падчас ігры бас-гітару, у адрозненне ад кантрабаса, трымаюць аналагічна гітары, гарызантальна накрыж з целам. Гукі звычайна атрымліваюць, падчапляючы струну пальцам ці медыятарам. У 1970-х і 1980-х атрымаў распаўсюд яшчэ адзін стыль ігры на бас-гітары — слэп.
Бас-гітара — стандартны інструмент у многіх музычных жанрах. Нават нягледзячы на тое, што кантрабас застаецца стандартным аркестравым інструментам, некаторыя кампазітары канца XX стагоддзя замест яго выкарыстоўваюць бас-гітару.
Тэхнікі ігры на бас-гітары
— найбольш распаўсюджаная тэхніка. Яна заключаецца ў тым, што вялікі палец кладзецца на гуказдымальнік або струну, а ўказальным і сярэднім пальцамі вымаюцца гукі. Некаторыя віртуозныя музыкі выкарыстоўваюць яшчэ і безыменны палец, і нават мезенец.
Ігра медыятарам — таксама даволі папулярная тэхніка, пры якой на бас-гітары граюць так жа, як і на звычайнай гітары.
— трэцяя самая папулярная тэхніка. Мае перкусіўны гук. Каб зрабіць слэп, трэба рэзка ўдарыць суставам вялікага пальца па струне. Дадзеная тэхніка характэрная для музычнага стылю фанк і фанк-рок. Звычайна слэп ідзе паралельна з прыёмам пад назвай поп (pop), хоць ёсць і музычныя творы, у якіх выкарыстоўваецца толькі слэп. Сутнасць попу ў тым, што струна падчапляецца пальцам (або пазногцем) у напрамку ад грыфа адразу пасля слэпу, пры гэтым гук утвараецца за кошт ваганняў струны плюс удару яе па грыфе пры вяртанні. Гук атрымліваецца рэзкі, звонкі, высокі па адчуванням. Як прыклад музыканта, які выконвае партыі слэпам і попам, можна назваць польскага бас-гітарыста Войтэка Піліхоўскага (Wojtek Pilichowski).
Рэкінг — ігра адным указальным пальцам. Ўжываецца ў некаторых пераходах, у якіх выкарыстанне двух або больш пальцаў адцягвае ўвагу музыканта.
Гамер — тэхніка, пры якой гук узнікае ад рэзкага і моцнага прыціскання струны да грыфу левай рукой.
— тэхніка, якая таксама выкарыстоўваецца і на іншых гітарах. Пасля ўтварэння гуку правай рукой, левая рука слізгае па грыфе ўверх і ўніз, але не адпускае струну.
Тэпінг — асаблівая тэхніка, заключаецца ў прыціскванні струн да грыфу пальцамі. Пры гэтым шчыпок не праводзіцца, а гук паходзіць ад удараў струн аб лады. Граць тэпінг можна як адной рукой, так і дзвюма. У выпадку ігры адной рукой тэхніка аналагічная гамеру. Пры ігры двуручным тэпінгам гук ствараецца таксама і іншай рукой, пры гэтым манера таксама аналагічная гамеру, але пастаноўка рукі, зразумела, іншая.
Вакалісты-бас-гітарысты
Стынг («The Police») Пол Мак-Картні («The Beatles») («Motörhead») («Ногу свело!») Канстанцін Карман («Jitters»)
Спасылкі
Суполка бас-гітарыстаў Беларускі Онлайн часопіс для басістаў Урокі, артыкулы, карысная інфармацыя для бас-гітарыстаў
Катэгорыя:Гітара Катэгорыя:Басовыя музычныя інструменты *