__NOTOC__
15 чэрвеня — сто шэсцьдзесят шосты (сто шэсцьдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 653: Паводле загаду візантыйскага імператара Канстанта II, быў арыштаваны Папа Марцін I 1094: Іспанскі палкаводзец Сід Кампеадор захапіў Валенсію 1215: Іаан Беззямельны падпісвае Вялікую хартыю вольнасцей 1219: Бітва пры Лінданісэ паміж войскам дацкага караля Вальдэмара II і аб’яднанымі сіламі эстаў. 1502: Хрыстафор Калумб адкрыў востраў Марцініка 1812: Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта. 1836: Штат Арканзас увайшоў у склад ЗША, стаўшы 25-м штатам 1846: Брытанія і ЗША падпісалі Арэгонскі дагавор, паводле якога граніца паміж ЗША і Канадай праходзіла па 49-й паралелі 1944: Пачатак бітвы за Сайпан паміж ЗША і Японіяй, якая скончылася перамогай амерыканскіх ваенных. 1972: Катастрофа Convair 880 пад Плейку ў Паўднёвым В’етнаме. 1985: У Эрмітажы Бронюс Майгіс абліў сернай кіслатой карціну Рэмбранта «Даная».
Нарадзіліся
1330: Эдуард Чорны Прынц, сын Эдуарда III, караля Англіі (пам. 8.6.1376) 1553: Эрнст Габсбург, эрцгерцаг Аўстрыі (пам. 20.2.1595) 1594: Нікаля Пусэн, французскі мастак (пам. 19.11.1665) 1755: Антуан дэ Фуркруа, французскі хімік (пам. 16.12.1809) 1831: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык (пам. 7.2.1891) 1833: Тэадор Мейнерт, аўстрыйскі і нямецкі псіхіятр 1852: Даніэл Вулфал, другі прэзідэнт ФІФА, футбольны функцыянер (пам. 24.10.1918) 1867: Канстанцін Бальмонт, паэт-сімваліст, перакладчык (пам. 23.12.1942) 1896: Пётр Татарыновіч, каталіцкі святар, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец (пам. 3.9.1978) 1912: Кенет Рос Мак-Кензі, амерыканскі фізік 1915: Юрый Андропаў, генеральны сакратар ЦК КПСС (пам. 9.2.1984) 1916: Герберт Сайман, амерыканскі сацыёлаг і эканаміст (пам. 9.2.2001) 1923: Эрланд Юзефсан, шведскі акцёр 1936: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык (пам. 14.3.2022) 1943: Джоні Халідэй, рок-музыкант, кампазітар (пам. 16.12.2016) 1946: Дэміс Русас, грэчаскі спявак (пам. 25.1.2015) 1946: Брыжыт Фасэ, французская актрыса 1954: Янка Крук, беларускі фалькларыст 1979: Юлія Несцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка 2000: Мэры Мораа, кенійская лёгкаатлетка
Памерлі
991: Феафана, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (нар. каля 960) 1184: Магнус V Эрлінгсан, кароль Нарвегіі 1383: Іаан VI Кантакузін, імператар Візантыі (нар. каля 1293) 1389: Мурад I, султан Асманскай імперыі (нар. 1319 або 1326) 1476: Філіп III Добры, герцаг Бургундыі (нар. 3.7.1396) 1772: Луі Клод Дакен, французскі кампазітар 1785: Пілатр дэ Разье, французскі хімік, піянер авіяцыі 1889: Міхай Эмінеску, класік румынскай літаратуры (нар. 15.1.1850) 1938: Антон Платун, палітычны дзеяч Беларускай ССР, 4-ы Народны камісар асветы (нар. 13.11.1896) 1959: Казімір Беін, славуты эсперантыст, перакладчык на эсперанта (нар. 1872) 1971: Фуад Абдурахманаў, азербайджанскі савецкі скульптар (нар. 1915) 1996: Эла Фіцджэральд, амерыканская джазавая спявачка (нар. 25.4.1917)
Святкуюць Азербайджан: Дзень нацыянальнага выратавання Арканзас, ЗША: Дзень штата Данія: Дзень Караля Вальдэмара II і Дзень Дацкага сцяга Коста-Рыка: Дзень пасадкі дрэў
615