Электрычны акумулятар — хімічная крыніца току, крыніца сілкавання шматразовага дзеяння, асноўная спецыфіка якой у зваротнасці ўнутраных хімічных працэсаў, што забяспечвае яе шматразовае цыклічнае выкарыстанне, праз зарадку-разрадку, для накаплення электраэнергіі і аўтаномнага сілкавання розных электратэхнічных прылад і абсталявання, а таксама для забеспячэння рэзервовых крыніц энергіі ў медыцыне, вытворчасці і іншых сферах. Электрычны акумулятар складаецца з корпусу, электродаў, клем, сепаратараў і электраліту. Акумулятары звычайна аб’ядноўваюць у батарэі для павышэння напружання.

Значэнне і ўжыванне слова Паняцце «акумулятар» ужываюць для абазначэння: асобнага элемента: напрыклад акумулятар, акумулятарная банка, акумулятарная ячэйка некалькіх асобных элементаў, злучаных паслядоўна (для павышэння напружання) або паралельна (для павышэння сілы току) адзін з другім: напрыклад, акумулятарная батарэя

Гісторыя Правобраз акумулятара, які ў адрозненне ад батарэі Алесандра Вольта можна было шматразова зараджаць, створаны ў 1803 годзе Іаганам Вільгельмам Рытарам. Акумулятарная батарэя Рытара ўяўляла сабою слуп з пяцідзесяці медных кружкоў, паміж якімі пракладзена вільготнае сукно. Пры прапусканні праз прыладу току ад вольтавага слупа яна пачынала весці сябе як крыніца электрычнасці.

Прынцып дзеяння Прынцып дзеяння акумулятара заснаваны на зваротнасці хімічных рэакцый. Працаздольнасць акумулятара можа быць адноўлена праз зарадку, то-бок прапусканне электрычнага току ў кірунку адваротным кірунку току пры разрадцы. Некалькі акумулятараў, аб’яднаных у адзін электрычны ланцуг, складаюць акумулятарную батарэю.

Крыніцы

Катэгорыя:Крыніцы сілкавання