Віталь Рушніцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Стэнлес» з Пінска.
Клубная кар’ера У маладосці трапіў у структуру мінскага «Дынама» і ўжо ў 15-гадовым узросце пачаў гуляць за дубль. Пазней прыцягваўся да асноўнага складу, але так і не дэбютаваў. У пачатку 2008 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 года правёў у бабруйскай «Белшыне», пасля вяртання ў Самару перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў клуб.
У 2011 годзе далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», у другой палове сезона гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў іграком узбекскага «Шуртана», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка, пазней вярнуўся ў «Смаргонь». Сезон 2013 распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасцю ігракоў клуба пакінуў каманду.
У сезоне 2014 гуляў у Другой лізе за клуб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год перайшоў у пінскую «Хвалю», за якую ў сезоне 2015 забіў 12 галоў. Паспяхова пачаў сезон 2016, пасля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі.
У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк». 29 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:0). Пазней страціў месца ў старце, стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 працягваў з’яўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму «Іслачы», чым прынёс слуцкаму клубу перамогу з лікам 2:1. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк».
Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» вярнуўся ў пінскую «Хвалю», а ў студзені 2018 года папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС. У чэрвені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб.
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з «Лідай», па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У 2019—2020 гадах гуляў у Другой лізе у складзе пінскага «Стэнлеса», быў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Хваляй» і ў лютым падпісаў з ёй кантракт. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю». Хутка зноў далучыўся да «Стэнлеса», у сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка каманды. У сакавіку 2023 года было абвешчана, што Рушніцкі застанецца ў «Стэнлесе» на сезон 2023, аднак у красавіку пакінуў клуб і далучыўся да «Новай Прыпяці» з Альшанаў. У жніўні 2023 года вярнуўся ў «Стэнлес». У красавіку 2024 года стала вядома, што нападнік застаецца ў пінскай камандзе на новы сезон.
Міжнародная кар’ера Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Шуртан Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Колас-Дружба Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Стэнлес Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Новая Прыпяць Альшаны