Ігуменскі шлях — мемарыяльная акцыя па ўшанаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Праводзіцца штогод, пачынаючы з 1990 года пад Чэрвенем (былая назва — Ігумен).
Гісторыя 25 чэрвеня 1941 года, у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, ва ўрочышчы Цагельня войскі НКУС БССР расстралялі палітычных вязняў, якіх гналі з мінскай турмы на Усход, загінула больш за 700 чалавек. Прадстаўнікі савецкай улады не паспявалі адступаць з вязнямі перад наступленнем нямецкіх войскаў і вырашылі расстраляць палітычных зняволеных, а крымінальных — адпусціць. У часы СССР памяць пра ігуменскі расстрэл была забароненая. Сярод расстраляных было шмат прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.
У 1990 годзе Беларускі народны фронт «Адраджэньне» арганізаваў першую мэмарыяльную акцыю «Ігуменскі шлях». У апошні час штогадовыя мемарыяльныя мерапрыемствы ладзяць сябры КХП-БНФ.
Ушанаванне Ва ўрочышчы Цагельня ў бліжэйшыя выходныя перад 25-м чэрвеня збіраюцца прадстаўнікі грамадскасці, каб ушанаваць памяць палітычных вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы, расстраляных 25 чэрвеня 1941 года — перад нямецкай акупацыяй. На месцы масавага расстрэлу былі ўсталяваныя крыжы.
Спасылкі «Ігуменскі шлях»: ля Чэрвеню паміналі ахвяраў НКВД Ігуменскі шлях 1990 (частка 1), фота Уладзіміра Сапагова Ігуменскі шлях 1990 (частка 2), фота Уладзіміра Сапагова Ігуменскі шлях прайшоў пад Чэрвенем Ігуменскі шлях. Памяці ахвяраў расейскага тэрора
Катэгорыя:Палітыка Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:Чэрвень Катэгорыя:1990 год у Беларусі