Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі — тэатр оперы і балета горада Тбілісі, заснаваны ў 1851 годзе.

Гісторыя 11 кастрычніка 1874 года адбыўся пажар, які знішчыў будынак тэатра. Згарэлі касцюмы, дэкарацыі, інструмент і музычная бібліятэка. У выніку гэтага пажара некаторы час тэатр не дзейнічаў. Сучасны будынак тэатра пабудаваны ў 1896 годзе.

У 1937 годзе тэатру прысвоена імя Закарыі Паліяшвілі. У тым жа годзе, пасля Дэкады грузінскага мастацтва ў Маскве, тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна. З 1963 года тэатр мае статус акадэмічнага. У 1969 годзе адкрыты філіял тэатра ў Кутаісі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Оперныя тэатры Катэгорыя:Тэатры Грузіі Катэгорыя:Тбілісі