Альшэ́ва — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя Месцілася за 400 метраў на поўнач ад галоўнай брамы Кальварыі. У 1800 годзе фальварак, уласнасць расійскага прапаршчыка П. І. Мендзялеева. З 1934 года вёска ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Фрунзенскі раён. Ад назвы вёскі ўзнікла вуліца Альшэўская, пераназваная ў 1969 годзе ў вуліцу Альшэўскага. Вясковыя дамы былі знесеныя ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, калі там пачалося будаўніцтва шматпавярховых дамоў. Прыкладна на месцы вёскі цяпер месціцца будынак Выканаўчага камітэта Мінскага раёна і рог вуліц Альшэўскага і Бірузова.
У 2009 годзе сквер атрымаў назву Альшэўскі ў гонар вёскі. У 2017 годзе запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна атрымала назву Альшэўская.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска