Уладзі́мір Алякса́ндравіч Валы́нскі, сапраўднае імя Балтрас Матусявічус ( — ) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія У 1917—1918 гадах у Чырвонай гвардыі, пасля працаваў у рэдакцыі часопіса «Komunistas» ЦК Літоўскай КП. Быў сакратаром падпольнага ЦК КП Літвы, пасля правалу адкліканы з Літвы, атрымаў іншае імя.

З красавіка 1925 да мая 1927 года працаваў адказным рэдактарам газеты «Звязда».

12 снежня 1925 года на I Пленуме ЦК КП(б)Б быў абраны членам Сакратарыята, адначасова загадваў Арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў зняты з пасады на X з'ездзе КП(б)Б у студзені 1927 года.

З 1931 года працаваў 1-м сакратаром Істрынскага (Маскоўская вобласць) раённага камітэта УКП(б).

Арыштаваны 25 ліпеня 1937 года, расстраляны ў 1938 годзе.

Кандыдат у члены (1925—1926), член бюро ЦК КП(б)Б (1926—1927).

Спасылкі Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991

Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ