Сяргей Уладзіміравіч Лазніца (; ) — украінскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно.
Біяграфія У 1981 годзе паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на кафедру прыкладной матэматыкі факультэта сістэм кіравання.
У 1987 годзе скончыў інстытут, абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык.
З 1987 па 1991 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернетыкі. Займаўся распрацоўкай экспертных сістэм, сістэм прыняцця рашэнняў і праблемамі штучнага інтэлекту. Паралельна працаваў перакладчыкам японскай мовы.
У 1991 годзе паступіў ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі на аддзяленне рэжысуры ігравога кіно ў майстэрню Наны Джорджадзэ. У 1997 годзе скончыў інстытут.
З 2000 года працаваў на Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў рэжысёрам.
У 2001 годзе эміграваў у Германію.
Мастацкія фільмы 2010 — Счастье моё 2012 — У тумане 2017 — Лагодная
Кароткаметражныя і дакументальныя фільмы 1996 — Сегодня мы построим дом 1998 — Жизнь, осень 2000 — Полустанок 2001 — Поселение 2002 — Портрет 2003 — Пейзаж 2004 — Фабрика 2005 — Блокада 2006 — Артель 2008 — Представление 2008 — Северный свет 2012 — Чудо святого Антония 2012 — Письмо 2014 — Майдан 2015 — События — аб жнівеньскім путчы 1991 года ў Ленінградзе 2017 — Аустерлиц 2018 — Працэс
Узнагароды 2001 — Міжнародны кінафестываль у Канах — Першы прыз у конкурсе «Cinéfondation» («Портрет») 2005 — Міжнародны фестываль фільмаў аб правах чалавека «Сталкер» у Маскве («Блокада»): Спецыяльны дыплом журы Прыз журы Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі «Слон» «За прынцыповую навізну працы з хранікальным матэрыялам і дасягненне эфекту „захаванага часу“» 2006 — прэмія «Ника» за найлепшы неігравы фільм («Блокада») 2015 — гран-пры 9-га міжнароднага фестываля фільмаў аб правах чалавека ў Нюрнбергу (Германія) за дакументальны фільм «Майдан»
Фільм «Счастье моё» На XXI фэсце «Кінатаўр» (2010 год) фільм атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру, а таксама прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў РФ «Белы слон»Лауреаты XXI открытого российского кинофестиваля «Кинотавр» у ліпені 2010 года на Ерэванскім міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос» фільм атрымаў 2-гі прыз фестываля ў намінацыі «Найлепшы ігравы фільм» у лістападзе 2010 года фільм атрымаў Гран-пры XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Гран-пры Першага Міжнароднага фестываля маладога кіно «VOICES» у Волагдзе (ліпень 2010) Гран-пры і прыз ФІПРЭССІ 40-га фестываля «Молодость» у Кіеве (кастрычнік 2010) «Белы слон», Прэмія Расійскай гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў за найлепшы дэбют (снежань 2010) Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Таліне (снежань 2010) Прыз за найлепшы сцэнарый кінафестывалю «Киношок» у Анапе (верасень 2010) Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лагове (ліпень 2011) Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лодзі (лістапад 2011)
Фільм «В Тумане» Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ ў КанахCannes 2012 Гран-Пры Шостага міжнароднага кінафестывалю «Зеркало» ім. А. Таркоўскага (май 2012)Международный кинофестиваль «Зеркало» // VI кинофестиваль // Призёры кинофестиваля
Крыніцы
Спасылкі Сайт Сяргея Лазніцы Сяргей Лазніца на Кинопоиск.ру Сяргей Лазніца на сайце IMDb Артыкулы пра Сяргея Лазніцу на сайце часопіса «Сеанс»
Катэгорыя:Кінарэжысёры Украіны Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Ніка»