Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў (; ; сяло Дзергачы, Самарская губерня — ; горад Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944), падпалкоўнік (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 3 (16) верасня 1915 года ў сяле Дзергачы (цяпер пасёлак) Саратаўскай вобласці. Рускі. У 1931 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1933 годзе — 2 курсы Саратаўскага індустрыяльнага тэхнікума.

У арміі з верасня 1933 года. У 1936 годзе скончыў Энгельскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых часцях ВПС (у Кіеўскай ваеннай акрузе).

У маі-лістападзе 1938 года ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Іспаніі на баку рэспубліканцаў, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку СБ. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1940 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя авіяцыйныя курсы ўдасканалення. Працягваў службу ў ВПС, камандаваў авіяэскадрылляй (у Кіеўскай ваеннай акрузе).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у чэрвені-жніўні 1941 — камандзір авіяэскадрыллі 226-га бліжнебамбардзіровачнага палка (Паўднёва-Заходні фронт). Удзельнічаў у абароне Кіева, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку Су-2.

У маі 1942 — верасні 1944 — камандзір 243-га (з сакавіка 1943 года — 78-га гвардзейскага) штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Харкаўскай бітве, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Левабярэжнай Украіны і Беларусі. Да лютага 1944 года здзейсніў 81 баявы вылет на штурмавіку Іл-2 на штурмоўку тэхнікі і войскаў праціўніка.

За ўмелае кіраўніцтва палком і асабістую мужнасць і гераічнасць, выяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Наканечнікаву Аляксандру Георгіевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «3алатая Зорка» (№ 3043).

У верасні 1944 — маі 1945 — камандзір 11-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі 16-й паветранай арміі (1-ы Беларускі фронт). Лётчыкі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Польшчы і штурме Берліна.

Пасля вайны працягваў службу ў страявых часцях ВПС, з лістапада 1945 года камандаваў 76-м гвардзейскім штурмавым авіяцыйным палком (у Беларускай ваеннай акрузе). Трагічна загінуў (атруціўся) 10 лістапада 1946 года. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў на могілках па вуліцы Загараднай у Баранавічах. У 1963 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск.

Узнагароды Герой Савецкага Саюза (1.07.1944); ордэн Леніна (1.07.1944); тры ордэны Чырвонага Сцяга (22.02.1939, 3.01.1943, 9.06.1945); ордэн Суворава 3-й ступені (14.10.1943); ордэн Аляксандра Неўскага (12.07.1943); ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (6.02.1943); медаль «За баявыя заслугі» (3.11.1944); іншыя медалі.

Памяць Яго імя носіць школа ў пасёлку Дзергачы, у якой ён вучыўся, і вуліца ў Баранавічах. Перад школай у пасёлку Дзергачы пастаўлены абеліск.

Літаратура 16-я воздушная. — М., Воениздат, 1973.

Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Румянцев Н. М. Люди легендарного подвига. — Саратов, 1968.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці