А́ндрай Пле́нкавіч (; нар. , ) — харвацкі юрыст, дыпламат і палітык. Дэпутат Еўрапейскага парламента, глава камітэта парламенцкага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЕС (адначасова з’яўляецца намеснікам главы камітэта па замежных справах).У Еўрапарламенце вызначылі адказнага за супрацоўніцтва з Украінай З 19 кастрычніка 2016 года — прэм'ер-міністр Харватыі.

Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт Заграбскага ўніверсітэта.

З 1993 года займае розныя пасады ў МЗС Харватыі. З 2002 года быў намеснікам главы афіцыйнага прадстаўніцтва Харватыі ў ЕС. Таксама займаў пасады намесніка пасла ў Францыі і дзяржсакратара па еўрапейскай інтэграцыі.

У 2011 годзе стаў членам Харвацкага сабара ад Харвацкай дэмакратычнай садружнасці, кансерватыўнай партыі, якая ўваходзіць у склад ЕНП. Пасля ўступлення Харватыі ў ЕС у 2013 годзе быў абраны ў Еўрапарламент.

Спасылкі Афіцыйны сайт Профіль на сайце Еўрапарламента

Катэгорыя:Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дыпламаты Харватыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Харватыі Катэгорыя:Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Харватыі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя