Эніра Браніцкая (нар. , ) — былая палітвязень Беларусі, вязень сумлення AMNESTY INTERNATIONAL ПРЕСС-РЕЛИЗ. Праваабаронца.

Біяграфія Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 года ў Мінску.

У 1998 годзе скончыла гімназію і паступіла на аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ. У 2003 годзе скончыла ўніверсітэт з дыпломам з адзнакай і паступіла ў аспірантуру на кафедру паліталогіі. Была адтуль выключаная падчас зняволенняЭніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі». У 2004—2005 гг. чытала ў БДУ курс «Ідэалогія беларускай дзяржавы». Брала ўдзел у працы гуманітарных грамадскіх арганізацый: працавала валанцёрам у дзіцячым лагеры ў Ірландыі (2002), у доме інвалідаў у Францыі (2003), была арганізатарам праекту аказання дапамогі недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» у Мінску (2004). Працавала ў грамадскай ініцыятыве «Партнёрства», куды прыйшла падчас парламентскіх выбараў 2004 года. Была супрацоўніцай камітэта абароны рэпрасаваных «Салідарнасць»Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» падвёў вынікі трохгадовай дзейнасці (з 2007 г.)[Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с. С.103.] З 2010 года дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцюЭнира Броницкая: В глобальном смысле в Беларуси возможно все!. Сузаснавальніца Ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў»Вместе изменим условия содержания административно арестованных!. Удзельнічала ў місіях па назіранні за выбарамі ва Украіне, Сербіі, Македоніі, Францыі, Кыргызстане, Румыніі і ў МанакаЗнакомьтесь: Энира Броницкая!. Эксперт місіі Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ.

Сям'я: муж Валянцін — перакладчык, сын Мацвей, дачка — Ульяна.

Пераслед за грамадскую дзейнасць У кастрычніку 2005 года сябры грамадскай ініцыятывы «Партнёрства» спрабавалі правесці ўстаноўчы сход з мэтай рэгістрацыі арганізацыі, аднак з’езд быў спынены міліцыяй. Удзельнікаў з’езда абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага сходу.

Каля 70 актывістаў трапілі ў аддзяленне міліцыі. Эніра Браніцкая, на той час намеснік старшыні арганізацыі, была асуджана на 15 сутак арыштуАгляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С. 232.

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска прызнаў яе вінаватай у парушэнні ч. 2 арт. 167 КаАП РБ — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемствеНа 15 суток арестована заместитель руководителя гражданской инициативы «Партнерство» Энира Броницкая.

Таксама па 15 сутак арышту атрымалі кіраўнік арганізацыі Мікалай Астрэйка і ягоны намеснік Аляксандр Бондараў. Святлане Конанавай вынеслі штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

8 лістапада 2005 Эніра Браніцкая выйшла са спецпрыёмніка-размеркавальніка пасля 10 сутак арыштаАгляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С. 233.

У 2006 годзе грамадская ініцыятыва «Партнёрства» збіралася назіраць за ходам прэзідэнцкіх выбараў. Напярэдадні выбараў, 22 лютага 2006 г., Э. Браніцкую арыштавалі і змясцілі ў СІЗА КДБ разам з іншымі прадстаўнікамі «Партнерства» Цімафеем Дранчуком, Аляксандрам Шалайкам і Мікалаем Астрэйкам.

За некалькі тыдняў да выбараў тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка заявіў, што арышты адбыліся ў сувязі з датычнасцю да падрыхтоўкі сілавога звяржэння ўлады. Паводле С. Сухарэнкі, сцэнар апазіцыі прадугледжваў правядзенне ў Мінску шматтысячнага мітынгу, падчас якога «у натоўпе планавалася ўзарваць выбуховыя прыстасаванні», гаворка тады ішла і пра дохлых пацукоўАд «Маладняка» да «Легіёну» — Браніцкая, Лойка, Процька пра гучныя справы КДБ, якімі апазіцыя мелася атруціць ваду ў МінскуНародная Воля 2011-01-14.

Акрамя таго, гаварылася, што «Партнёрства» нібыта падрыхтавала фальшывыя пратаколы «экзіт-полаў», паводле якіх перамогу на выбарах мусіў атрымаць апазіцыйны кандыдат Аляксандр МілінкевічПарушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск, 2007. С. 34..

2 сакавіка 2006 г. Э. Браніцкай і Ц. Дранчуку, М. Астрэйку, А. Шалайку было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 193 КК РБ (арганізацыя ці кіраванне дзейнасцю грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі, якая пасягае на асобу, правы і абавязкі грамадзян)Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск, 2007. С. 35..

Э. Браніцкая знаходзілася пад вартай спачатку ў следчым ізалятары КДБ, потым — у СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага.

4 жніўня 2006 г. падчас судовага разбіральніцтва ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска абвінавачванні па ч. 2 арт. 193 КК РБ былі знятыя, а прысуд суддзя Леанід Ясіновіч вынес па арт. 193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду ці ўдзел у іх дзейнасці). Э. Браніцкая была асуджана да шасці месяцаў арышту.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Эніру Браніцкую вязнем сумленняАдзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009. — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0.

21 жніўня 2006 г. Э. Браніцкая была вызваленая пасля заканчэння тэрміну яе арышту.

Літаратура Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. — Менск 2007, — 152 c. ISBN 978-5-002093-26-8. Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0. Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с.

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення