Саркаптыформныя кляшчы (Sarcoptiformes) — клада кляшчоў надатраду Acariformes, якой некаторыя сістэматыкі надаюць ранг атраду. Налічвае больш за 15 000 відаў, 230 сямействаў ў двух падатрадах.
Большасць прадстаўнікоў атраду валодае клюшняпадобнымі хеліцэрамі з моцнымі клюшнямі жавальнага тыпу.
Харчуюцца галоўным чынам цвёрдай расліннай ежай, а пераходзячы да паразітызму на пазваночных жывёлах, харчуюцца скурай, пер’ем, валасамі, вылучэннямі скурных залоз.
Спасылкі Acari (Synopsis of the described Arachnida of the World). insects.tamu.edu
*