ZombiU () — відэагульня ў жанры survival horror, распрацаваная кампаніяй «Ubisoft Montpellier» і выдадзеная студыяй «Ubisoft» для кансолі Wii U 18 лістапада 2012 года.

Гульнявы працэс Смерць персанажа ў гульні не пацягне за сабой канец гульні. Ён працягне выжываць і прасоўвацца па сюжэце, але ўжо ў ролі іншага персанажа (паліцэйскага, пілота, даяркі, настаўніка). Калі персанаж гіне ад зубоў зомбі, то ён становіцца адным з зомбі і вядзе жыццё хадзячага трупа ўжо без удзелу гульца. Пасля смерці чарговага персанажа змесціва кішэняў ці заплечніка не з’явіцца ў новага выжылага. Каб вярнуць аптэчку, банку энергетычнага напою ці драбавік з патронамі, прыйдзецца прабегчыся да месца гібелі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Відэагульні 2012 года Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Гульні для PlayStation 4 Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Xbox One Катэгорыя:Гульні для Wii U Катэгорыя:Відэагульні пра зомбі Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Францыі