Альфрэд Налепа (, 19 снежня 1856, Вершац — 11 снежня 1929, Бадэн блізу Вены) — аўстрыйскі заолаг, спецыяліст у галіне акаралогіі.

Біяграфія Нарадзіўся 19 снежня 1856 года ў Вершацы (цяпер Вршац) у сям'і прафесара. Пасля заканчэння вучобы ў гімназіі ў 1875 годзе паступіў ва ўніверсітэт Вены, з 1886 года выкладаў у Лінцы, у 1892 годзе вярнуўся ў Вену, дзе працаваў у якасці прафесара натуральных навук у гімназііLandesmuseum Prof.. Апісаў і сістэматызаваў мноства відаў галаўтваральных кляшчоў сямейства EriophyidaeGBIF Eriophyidae Nalepa, 1898. За выдатныя заслугі ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў быў узнагароджаны рыцарскім крыжам ордэна Франца Іосіфа з дараваннем тытула дарадцы ўраду. Памёр 11 снежня 1929 года.

Асноўныя працы Beiträge zur Systematik der Phytopten, 1889 Beiträge zur Kenntniss der Phyllocoptiden, 1894 Die Naturgeschichte der Gallmilben, 1894 Eriophyidae (Phytoptidae), 1898. Eriophyiden-Gallenmilben, 1911WorldCat Search (publications)

Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Заолагі Аўстрыі