Вячаслаў Іванавіч Дзьячэнка (нар. , г. Есіль, Казахская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.
Працоўны шлях пачаў падручным сталявара на Беларускім металургічным заводзе, працаваў майстрам на дугавой сталеплавільнай печы, намеснікам начальніка, начальнікам коправага цэха, начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю, начальнікам электрасталеплавільнага цэха № 1, галоўным спецыялістам па металургічнай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынга «БМК».
З'яўляўся дэпутатам Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання