Васілій Мікалаевіч Дземідовіч (нар. , в. Пузі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння.

Працаваў майстрам вытворчага навучання, старшым майстрам, намеснікам дырэктара, дырэктарам установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны мастацкі каледж»; дырэктарам установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

З'яўляўся дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Асабістае жыццё Жанаты, мае двух сыноў.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання