Ігар Сяргеевіч Камароўскі (нар. , г. Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-канструктарам тэхнічнага аддзела Мінскага вагонарамонтнага завода. Працаваў намеснікам начальніка, начальнікам тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам завода.

З'яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Узнагароды Узнагароджаны падзякай, Ганаровай граматай Беларускай чыгункі, нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання