Дво́рышча — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Гісторыя У 1897 годзе засценак Дворышча Сеніцкай воласці, 20 двароў, 120 жыхароў, у маёнтку Дворышча 1 двор, 34 жыхары. У 1917 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 19 двароў, 138 жыхароў; побач засценак Дворышча (23 жыхары), хутар Дворышча Гарбуза (15 жыхароў), пазней зліліся ў адну вёску. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада МінскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194)..

Забудова вёскі захавалася, месціцца на вуліцы Дворышчы.

Працяг гэтай вуліцы ўключае і тэрыторыю ранейшай вёскі Бугрымаўка.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска