Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска () — беларускі , які адбыўся 12—14 красавіка 1968 года ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Афіцыйнай мэтай фестывалю была папулярызацыя сучаснай эстраднай музыкі, лепшых яе выканаўцаў і эстэтычнае выхаванне моладзі. Паводле меркавання музычнага журналіста Віктара Сямашкі, мерапрыемства было першым рок-фестывалем у СССР. Музычны крытык Сяргей Будкін лічыць 12 красавіка 1968 года днём нараджэння рок-н-рола ў Беларусі.
Храналогія
Перадгісторыя Пачынаючы з 1965 года ў сталіцы Беларусі ўтварылася крытычная маса гуртоў, якія гралі блюз, рок-н-рол і самы модны тады напрамак — . Амаль кожны , школа, прадпрыемства, установа мелі як мінімум адзін свой . Тыповы склад такога музычнага калектыву: барабаны, клавішы і тры гітары. Разам з тым мінскія біт-утварэнні розніліся па рэпертуары, манеры грання, мелі сваё аблічча. У такіх варунках правядзенне тэматычнага форуму стала непазбежным. У той час ужо пачалі праходзіць рэгулярныя вечарыны ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, дзе гралі пачынаючыя гітарныя ансамблі. Паслухаць іх прыходзілі знакамітыя музыканты, сярод якіх былі Уладзімір Мулявін, Юрый Антонаў, удзельнікі вакальна-інструментальнага ансамбля «». Студэнты інстытута самі распрацоўвалі арыгінальныя схемы, збіралі электрагітарныя ўзмацняльнікі, прыдумлялі гукавыя эфекты. Паводле меркавання сведкі тых падзей Пятра Вярлыгі, рытм-гітарыста інстытуцкага ансамбля «Алгарытмы», гэта была ініцыятыва «знізу». Музыканты самастойна выйшлі на кіраўніцтва Мінскага радыётэхнічнага інстытута, не гледзячы на тое, што па тых часінах такое смелае мерапрыемства было амаль не магчымым. Ініцыятараў натхніла і падбадзёрыла навіна пра тое, што біт-фестываль ужо прайшоў па ініцыятыве камсамола Венгрыі. Але ў СССР на такое яшчэ не вырашаліся. У савецкай краіне праводзіліся шматлікія агляды самадзейнасці, спаборніцтвы ў эстрадным жанры, конкурсы ВІА, але каб выносіць у назву фестывалю «капіталістычнае» англійскае слова «beat» і збіраць у межах фестывалю гурты выключна аднаго гэтага напрамку — такое здарылася ўпершыню. І, да таго ж, менавіта ў сталічным горадзе, у афіцыйнай актавай залі буйнога інстытута.
Падрыхтоўка Нечаканым фактам сталася тое, што з партыйных кругоў ніхто не быў супраць правядзення мерапрыемства. Да арганізацыі фестывалю падключыўся рэктарат Мінскага радыётэхнічнага інстытута сумесна з рэдакцыяй насценнай газеты «Кибернетик», прафкам інстытута, камітэт камсамола і гарадскія ўлады. На пытанне чаму так здарылася, лідар-гітарыст «Алгарытмаў» Яўген Канавалаў сведчыў, што такая музыка карысталася поспехам у моладзі і падабалася самім кіраўнікам. Маладыя ансамблі гралі на вяселлях, у тым ліку і партыйных функцыянераў. Фестываль афіцыйна быў прысвечаны 50-годдзю Савецкай Беларусі і 50-годдзю УЛКСМ. Заяўкі на ўдзел і анкеты аргкамітэтам пад кіраўніцтвам Сяргея Мароза прымаліся да 15 сакавіка 1968 года. У выніку ўсё было зладжана з размахам: пачынаючы ад надрукаваных па заказе ў тыпаграфіі білетаў і картак з эмблемай фестывалю ў выглядзе графічнага прамяністага сонца, заканчваючы запрашэннем у журы Барыса Райскага, кіраўніка эстраднага аркестра Белтэлерадыё. Валерый Дайнэка аб тым, чаму ў журы была запрошана афіцыёзная фігура такога маштабу, меркаваў, што Райскі быў калекцыянерам, шыкоўным музыкантам і «шанхайцам», з той рускай кампаніі музыкантаў, разам з і іншымі, якая калісьці жыла там у эміграцыі і калі дазволілі ўлады ― вярнулася.
Правядзенне Былі праведзены тры конкурсныя канцэрты цягам трох дзён, выступленні гуртоў праходзілі пры поўных аншлагах і масавым ажыятажы. Паводле гітарыста «Алгарытмаў», атмасфера на фестывалі была ўзрыўная, папулярнасць калектываў неверагодная. Нават фіксаваліся выпадкі таго, што людзі прабіраліся ў залю інстытута праз вокны прыбіральні на другім паверсе, па вадасцёкавай трубе ― не хапала білетаў на ўсіх жадаючых трапіць на фестываль.
Гурт «2+2» быў уключаны ў спіс удзельнікаў у апошні момант і адзначыўся на фестывалі тым, што выканаў дзве свежыя песні «The Beatles» запар без паўзы. Удзельнік мінскага квартэту Генадзь Старыкаў сведчыў, што гурт упершыню выконваў канцэптуальную музыку «The Beatles» ― «» і «» ― злітна, як і самі «The Beatles». І гэта было нязвыкла для публікі, бо раней пасля кожнай песні былі апладысменты, паклоны, кветкі. Удзельнік фестывалю Уладзімір Спірыдовіч сведчыць пра тое выкананне, што ў гурта была музычная партытура ўсяго «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band». Гэта літаральна праз 3―4 месяцы пасля таго, як пласцінка выйшла ў Англіі. Акрамя таго, музыканты з «2+2» выглядалі падкрэслена неахайна. Яўген Адстаўноў зазначаў, што арганізатары загадалі, каб усе хлопцы былі падстрыжаныя, але музыканты калектыву падстрыгліся сімвалічна, прынцыпова не змяніўшы прычоскі. Назва «2+2» з’явілася таму, што гурт складаўся з двух студэнтаў Мінскага радыётэхнічнага інстытута і двух з іншай установы. Але ўтварэнне гурта адбылося, калі Яўген Адстаўноў вучыўся ў школе і пазнаёміўся там з Уладзімірам Бяляевым. Той навучыў Яўгена, які кінуў скрыпку, граць на гітары. Потым разам паступілі на вячэрняе аддзяленне інстытута, да іх далучыўся студэнт «палітэха» Старыкаў. Згодна з рэгламентам фестывалю кожны ансамбль павінен быў зайграць, у тым ліку, сваю ўласную інструментальную кампазіцыю, якой у «2+2» не было. Паколькі ніхто з удзельнікаў пісаць музыку не ўмеў, Старыкаў узяў на сябе адказнасць і сам з нуля напісаў яе. Пасля плёнку з гэтай музычнай тэмай каля паўгода круцілі па інстытуцкім радыё.
Пётр Вярлыга з гурта «Алгарытмы» ўзгадваў, што ў той час былі цяжкасці з апаратурай і з інструментамі. Таму тыя гурты, у якіх не было сваіх інструментаў, гралі на гітарах і апаратуры «Алгарытмаў». Самымі маладымі на фестывалі аказаліся школьнікі «Funny Foxes» ― юнакі з аднаго двара на чале з Уладзімірам Спірыдовічам. Рэпертуар «Funny Foxes» па ўспамінах Спірыдовіча камплектаваўся з большага з кавер-версій, гралі «», «», «», «The Rolling Stones», «The Beatles». Спірыдовіч сур’ёзна захапляўся футболам да тае пары, пакуль не знайшоў «саракапятку» «The Beatles» «» з песняй «». Сваім настаўнікам па валоданню гітарай ён лічыць Яўгена Канавалава. На фестывалі «Funny Foxes» выступалі ў экстравагантных строях.
За тыдзень да пачатку біт-фестывалю ў ЗША быў забіты пратэстанцкі святар, праваабаронца Марцін Лютэр Кінг. Біт-каманда «Пінгвіны» выканала ў межах фестывалю песню , якую прысвяціла памяці загінулага, прызнанага потым каталіцкім касцёлам пакутнікам, які аддаў жыццё за веру. Ансамбль прадстаўляў Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук. Вакаліст Юрый Ражаў спяваў уразлівым басам. За струнныя партыі адказвалі Аляксандр Няхайчык, Аляксандр Валодзькін і , які расказваў, што гурт пачаў граць пад канец 1965 года, а на біт-фестывалі ўвайшоў у пяцёрку лепшых. Не патрапілі ў пяцёрку прадстаўнікі Беларускага політэхнічнага інстытута. У прыватнасці, ансамблі «Ювента» і «Сінія гітары». Апошнім моцна не ставала Анатоля Кулагіна. Ён, адзін з першых рок-н-рольных гітарыстаў у Мінску, на выступленнях у Беларускім політэхнічным інстытуце віртуозна выконваў «» Бетховена. Але напярэдадні фестывалю Анатоль Кулагін сышоў з ансамбля. У «Сінія гітары» ўваходзіў Лявон Канавалаў, цёзка па прозвішчы вядомага Яўгена.
Гітарыст і скрыпач Аляксандр Сільвановіч, які ў той час прыехаў з Гродна ў Мінск вучыцца, прадставіў на фестывалі свой новы ансамбль «Дысканты» з Валерыем Холадавым на бас-гітары. Вакалістам быў спадар Лучыцкі, якога ўсе ведалі выключна па мянушцы «Крыс» і які гаварыў, што меў цэлую плёнку запісаў выступу гурта на фестывалі на даволі высокім узроўні, але яна была згублена. Удзельнічаў у біт-фестывалі і ансамбль каляджазавага кірунку пад кіраўніцтвам Гамаюнава. Ён прадстаўляў «Дзіпрасельбуд». У пяцёрку найлепшых, акрамя «Пінгвінаў», трапілі «Грыфы» ад ЦУМа. Крытыкі адзначылі тэмперамент і артыстызм, а Алега Герасіменку прызналі найлепшым рытм-гітарыстам фестывалю. З нацыянальных спеваў у версіі гурта прагучаў «Нёман». Таксама вылучыла «Грыфаў» тое, што амаль усю праграму яны склалі з уласных песень. Пазней Андрэй Плясанаў падчас аднаго з пасяджэнняў «Старклуба» ўзгадваў самую папулярную з іх — песню Змітра Хлопава.
«Рэфлексы» з Медыцынскага інстытута скарылі журы сваім імпэтам і гарэзлівасцю. Райскі адзначыў асабістую абаяльнасць басіста Гваздзёва. Менавіта «Рэфлексы» прадставілі на фестывалі ў біг-біт апрацоўках самыя нечаканыя творы: французскую мелодыю Алімпіяды-68, якая прагучала з тэлеэкранаў падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у Грэноблі; песню індыйскага госця з оперы Рымскага-Корсакава «». Чым забяспечылі сабе ганаровае трэцяе месца.
Прэтэндэнтамі на галоўны прыз для журы сталі ансамблі «Алгарытмы» і «» () — прадстаўнікі СКБ завода імя Серго Арджанікідзэ, сярод іншага выканалі вядомую «». На фестывалі ў біг-бітавым аранжыраванні прагучаў і такі народны спеў як «Чаму ж мне не пець». Бас-гітарыст Мурат Смольскі распавядаў, што тады беларускіх народных песень у эфіры было вельмі многа ў розным выглядзе, а любым музычным калектывам для таго, каб іх выпусцілі на сцэну, абавязкова трэба было ўключаць у рэпертуар фальклорныя творы. Тым не менш, нацыянальная тэма стала на фестывалі слабым месцам. Толькі «Зодчие» пад кіраўніцтвам Сямёна Гафштэйна прадэманстравалі кампетэнтнасць у беларускім фальклоры. Пра ўзнікненне гурта Мурат Смольскі адзначыў, што калектыў узнік са студэнтаў у 1968 годзе ў Політэхнічным інстытуце фактычна пасля таго, як было абвешчана пра першы конкурс біт-ансамбляў у Мінску. Сам Смольскі з’явіўся ў калектыве толькі ў 1969 годзе. «Зодчие» стварыліся вельмі аператыўна, прычым ніхто з музыкантаў папярэдне не меў ансамблевага канцэртнага вопыту, затое была базавая музычная граматнасць. Музыканты добра спявалі ў чатыры галасы, а ігру на гітарах спрабавалі «падцягваць» да ўзроўню вакалу. На англійскай мове «Зодчие» заспявалі вельмі цяжкую для выканання песню «The Beatles» «Help!», са шматгалоссем і падпеўкай у тры галасы. Шматгалоссе ў аматарскіх ансамблях тады лічылася за рэдкасць, як адзначыў Барыс Герстан, лірызм, прастата і непасрэднасць прынеслі «Зодчим» малы прыз фестывалю — Крыштальную вазу.
Галоўным пераможцам Першага фестывалю біт-ансамбляў у Мінску і ўладальнікам прызавой Бурштынавай гітары сталі «Алгарытмы» з Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Па словах Герстана, галоўная адметная рыса «Алгарытмаў» — уласная думка. Менавіта ў «Алгарытмах», як выявілася падчас конкурсу, гралі найлепшы арганіст — Вячаслаў Ксяндзоў, ён выступаў з тамбурынам на шыі, найлепшы бубнач — Міхал Голат і найлепшая салістка — Ларыса Лаўрышкова, студэнтка БПІ, якая на той момант ужо паспела з’ездзіць з ансамблем на сібірскія гастролі. Ларыса Лаўрышкова выканала на фестывалі, у тым ліку, песню «Shaking Feeling» з рэпертуару брытанскага гурта «». Падчас выступу «Алгарытмаў» людзі не маглі стрымліваць сваіх эмоцый: ускоквалі з месцаў, крычалі, рабілі працяглыя авацыі. Барыс Райскі прызнаваўся пасля, што рэакцыя ў залі амаль заўсёды супадала з журы. Клавішнік Ксяндзоў і гітарыст Канавалаў па чарзе выдавалі віртуозныя экспрэсіі. Як узгадвае Пётр Вярлыга, у Яўгена парвалася струна, але ён, як Паганіні, імправізаваў на хаду і працягваў выступленне, ніхто з журы не заўважыў нечаканай сітуацыі. Публіка папросту не хацела адпускаць «Алгарытмаў» са сцэны, таму ансамбль значна перабраў адведзены ліміт. Райскі адзначаў, што «Ансамбль „Алгарытмы“ гучаў настолькі зладжана, што мог бы паспяхова канкурыраваць са многімі прафесійнымі калектывамі. Асабліва хочацца вызначыць выканаўцу на сола-гітары Яўгена Канавалава, не спрабуючы падаць сябе знешнімі эфектамі, ён прыкоўвае да сябе ўвагу сваёй яскравай музыкальнасцю. Яго „13 маршрут“ — найлепшы з твораў, напісаных удзельнікамі фестывалю». Названую кампазіцыю Яўген Канавалаў прысвяціў рэальнаму аўтобуснаму маршруту, які хадзіў па Ленінскім праспекце.
Наступныя падзеі