Лю́біца — ручай у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ала (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Даўжыня ручая 15 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Выток ручая знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Скарына. Упадае ў Алу за 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Сцяпы. Вадазбор нізінны. Рэчышча каналізаванае.

Каля ручая вёскі Скарына, Аляксандраўка, Зарэчча.

Літаратура  — С. 230.

Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 г. Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны