Cigarettes After Sex — амерыканскі інды-рок-гуртhttp://www.undertheradarmag.com/reviews/cigarettes_after_sex_cry/ з горада Эль-Паса, створаны Грэгам Гансалесам. Першы міні-альбом, пад назвай I., выпушчаны ў 2012 годзе.
Гісторыя Гурт была заснаваны ў Эль-Паса, штат Тэхас, у 2008 годзе. Гансалес запісваў першы міні-альбом I. на лесвіцы сваёй альма-матэр, Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса, называючы гэты досвед «у асноўным як аварыю, свайго роду эксперымент». У міні-альбом увайшлі такія кампазіцыя як «Nothing’s Gonna Hurt You Baby», «I’m a Firefighter», «Dreaming of You», and «Starry Eyes» і інш.
Гансалес пераехаў у Бруклін, Нью-Ёрк, дзе быў запісаны і выпушчаны ў 2015 годзе сінгл Affection разам з кавер-версіяй кампазіцыі «Keep On Loving You» гурта REO Speedwagon.
Праз музычныя рэкамендацыі, песні гурта атрымалі большь за некалькі мільёнаў праглядаў на YouTube, што прывяло да канцэртнай дзейнасьці па многіх краінах Еўропы, Азіі і ЗША. Cigarettes After Sex выпусцілі свой дэбютны поўнафарматны альбом 9 чэрвеня 2017 года.http://www.cigarettesaftersex.com/
Трэк «Nothing’s Gonna Hurt You Baby» суправаджаў 7 эпізод серыялу Аповед служанкі.
Музычны стыль і ўплыў У водгуку для Noisey by Vice Крысціна Какуріс (Christina Cacouris) апісвае Cigarettes After Sex як «элементарны, туманны і рамантычны, але з нуарнымі гранямі». Гансалес цытуе Франсуазу Ардзі, як яго любімую спявачку, таксама вялікі ўплыў аказала творчасць Майлса Дэйвіса. Музычны блог Eardrums Music апісвае творчасць гурта як «павольную, мройную і прыгожую з цудоўным, пяшчотным вакалам і вельмі добрай лірыкай», і параўноўвае яго з Mazzy Star.
Склад Грэг Гансалес — заснавальнік, вакал, электрагітара, акустычная гітара, бас. Філіп Табс — клавішныя, электрагітара. Рэндзі Мілер — бас. Джэйкаб Томскі — барабаны.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы Cigarettes After Sex (2017) Cry (2019) X's (2024)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Музычныя калектывы ЗША Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Інды-рок-гурты