Вазапісец Пісцічы (, ) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Луканіі ў 5 стагоддзі да н. э. у чырвонафігурнай тэхніцы. Лічыцца заснавальнікам луканійскага вазапісу.

Сваё ўмоўнае імя майстар атрымаў ад назвы горада Пісцічы, у рэгіёне Базіліката, правінцыя Матэра, дзе знойдзена большасць яго работ. Значны ўплыў вазапісец Пісцічы аказаў на раннія працы іншага ананімнага мастака — вазапісца АмікаLucanian red-figure nestoris — Peintre d’Amycos.

Вядомыя работы айнахоя з выявай двух атлетаў, адзін з якіх трымае стрыгіль, іншы — арыбал. Цяпер захоўваецца ў Луўры, экспанат MNE964. гідрыя, знойдзеная ў сямейным некропалі Сант-Анджэла у час раскопак 1979 годаJoseph Coleman Carter. Discovering the Greek Countryside at Metaponto. вясельны лебес са сцэнай пагоні Эрасу за зайцам, знойдзены ў пахаванні 354 некропаля Пантанела. гідрыя з пахавання 12 Салдонскага некропаля з выявай Зеўса, які высякае маланкі. скіфас з выявай Пана і МенадыA New Skyphos by the Pisticci Painter

Катэгорыя:Вазапіс Старажытнай Грэцыі