Мікалаеўская чыгунка (; да 1855 года — Санкт-Пецярбурга-Маскоўская, , з 1923 года — Акцябрская, ) — чыгунка ў Расійскай імперыі, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя для забеспячэння чыгуначных зносін паміж Санкт-Пецярбургам і Масквой. Рух адкрыты ў 1851 годзе.

Мікалаеўская чыгунка стала першай казённай двухпутнай чыгункай у Расійскай імперыі і паклала пачатак стварэнню ў дзяржаве чыгуначнай сеткі агульнадзяржаўнага значэння. Працягласць дарогі складала 645 км (604 вярсты).

Пазней да Мікалаеўскай чыгункі былі далучаны іншыя лініі. Дарога праходзіла па тэрыторыях Санкт-Пецярбургскай, Маскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Пскоўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1851 годзе Катэгорыя:1851 год у Расіі Катэгорыя:Чыгуначны транспарт Расіі Катэгорыя:Чыгункі Катэгорыя:Лістапад 1851 года