Маторвагонны рухомы састаў (МВРС) — агульная назва чыгуначнага састава, які мае маторныя вагоны. Да МВРС адносяцца чыгуначныя электрацягнікі, дызель-цягнікі, аўтаматрысы, электрацягнікі і службовыя дызель-цягнікі метрапалітэна.

Прынцыповае адрозненне маторвагоннага састава ад састава з лакаматыўнай цягай ў тым, што ўсе або некаторыя вагоны абсталяваныя рухавікамі і служаць для цягі, так і для перавозкі.

Звычайна выкарыстоўваецца як прыгарадны цягнік.

Тыпы маторвагоннага састава Аўтаматрыса — адзіночны самаходны вагон з рухавіком унутранага згарання. Дызель-цягнік — чыгуначны састаў, у адным, а часцей у двух вагонах якога размешчаны дызельны рухавік. Электрацягнік — цягнік, некалькі вагонаў якога маюць пантаграфы і цягавыя электрарухавікі.

Спасылкі

Катэгорыя:Рухомы састаў чыгунак