Hovenia dulcis — лістападнае дрэва сямейства .

Батанічнае апісанне

Дрэва можа вырастаць да 10-20 м у вышыню. Яно даволі дэкаратыўнае на выгляд: разгалістая крона, вялікае глянцавае цёмна-зялёнае лісце, гронкі маленькіх крэмавых кветак, квітнеючых у ліпені. Сухія костачкавыя плады вырастаюць на канцах мясістых пладаножак.

Салодкія духмяныя пладаножкі ядомыя ў неапрацаваным выглядзе і па смаку нагадваюць кіславатыя разынкі. У засушаным выглядзе пладаножкі могуць выкарыстоўвацца падобна да разынак.

Арэал і экалогія

Паходзіць з Японіі, Усходняга Кітая, Карэі і перадгор’яў Гімалаяў, дзе яно можа расці на вышынях да 2000 м над узроўнем мора, на суглінкавых або вільготных пясчаных глебах.

Спасылкі

Катэгорыя:Крушынавыя Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Садавіна