Леанід Іванавіч Гарагляд ( — ) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1948).
Біяграфія
Леанід Гарагляд нарадзіўся 13 красавіка 1916 года ў горадзе Асхабаде (цяпер — Ашгабат, Туркменістан) у сям’і чыгуначніка. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў рабфак і аэраклуб у Варонежы, працаваў электраманцёрам.
У 1934 годзе Гарагляд быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў Арэнбургскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У чэрвені 1941 года скончыў . З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у боях на Паўднёвым, Варонежскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у боях пад Варонежам, Сталінградскай бітве. З лета 1943 года ў званні падпалкоўніка Гарагляд камандаваў 205-й знішчальнай авіядывізіяй, якая ў кастрычніку 1944 года была пераўтворана ў 22-ю гвардзейскую знішчальную авіяцыйную дывізію .
Да мая 1945 года Гарагляд здзейсніў 132 баявых вылеты, прыняў удзел у 53 паветраных баях, збіўшы 15 самалётаў праціўніка асабіста і яшчэ 6 — у саставе групы. Усяго ж за час вайны здзейсніў 146 баявых вылетаў, апошні з якіх — на Берлін.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Парады СССР ад 23 лютага 1948 года за «мужнасць і воінскую доблесць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» гвардыі падпалкоўнік Леанід Гарагляд быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 8307.
Пасля заканчэння вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе Гарагляд скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Удзельнічаў у стварэнні і падрыхтоўцы першага атрада савецкіх касманаўтаў. З 1961 года служыў у Генеральнай інспекцыі Ваенна-паветраных сіл. У 1976 годзе ў званні генерал-маёра авіяцыі Гарагляд быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве.
Леанід Іванавіч Гарагляд памёр 12 ліпеня 1986 года, пахаваны на Масквы.
Узнагароды
Быў таксама ўзнагароджаны пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені і шэрагам медалёў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС