Дом па Ленінскай вуліцы, 5/1 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры эклектыкі.

Архітэктура Дамы № 3, 5/1 і 5/2 ствараюць адзіны комплекс забудовы з будынкам былой гарадской управы (№ 1). Дом № 5/1 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак з невялікім крылом з боку дваровага фасада. Гладкая сцяна фасада члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі і падзелена міжпаверхавым карнізным поясам. Унутранная планіроўка анфіладная.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі эклектыкі