Феліналогія (ад лац. felinus — каціны і інш.-грэч. λόγος — слова, вучэнне) — раздзел заалогіі, які вывучае анатомію і фізіялогію хатніх котак, а таксама іх пароды, асаблівасці іх селекцыі, гадоўлі і дагляду(руск.) . — в Универсальной энциклопедии на www.megabook.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 2 студзеня 2009.. Спецыялістаў, якія займаюцца феліналогіяй, называюць фелінолагамі.

Кароткая гісторыя феліналогіі 17 ліпеня 1871 года Харысан Уэйр (Harrison Weir) арганізаваў першую спецыялізаваную выставу пародзістых котак (дзякуючы чаму з’явіліся першыя стандарты парод котак). У 1887 годзе ён зарэгістраваў брытанскі клуб аматараў котак «National Cat Club» і стаў яго прэзідэнтам(англ.) . nationalcatclub.co.uk. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.. Далей ўзнікалі іншыя клубы, цяпер яны аб’яднаны ў адзіную брытанскую арганізацыю аматараў котак — GCCF.

У 2002 годзе Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева адкрыла курс вышэйшай адукацыі са спецыялізацыяй «феліналогія»(руск.) . zooclinica.ru. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013.(руск.) . timacad.ru. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013..

Сусветныя феліналагічныя арганізацыі Феліналагічныя арганізацыі, асацыяцыі аматараў котак перш за ўсё займаюцца рашэннем наступных задач: распрацоўкі і ўдасканалення стандартаў парод і афарбовак котак; устанаўлення сістэмы правядзення выстаў, патрабаванняў да іх арганізацыі і клубаў; устанаўленне правілаў рэгістрацыі парод котак, памётаў кацянят, найменняў гадавальнікаў, дзейнасці гадавальнікаў, клубаў; устанаўленне правілаў навучання экспертаў, якія атрымліваюць права рэгістрацый, параўнання і ўстанаўлення ацэнкі якасці котак на выставах; кантролю за працай гадавальнікаў і клубаў котак. Усе сусветныя феліналагічныя арганізацыі можна ўмоўна падзяліць на: арганізацыі, якія працуюць па еўрапейскай сістэме; арганізацыі, якія працуюць па амерыканскай сістэме.

Еўрапейская феліналагічная сістэма, як правіла, аб’ядноўвае клубы аматараў котак. Судзейства па еўрапейскім рынгу, як правіла, закрытая. Эксперты знаходзяцца ў асобным памяшканні, гледачы і заводчыкі не дапускаюцца да судзейскага стала, на падставе экспертызы падпісваецца асобны дакумент — ацэначны ліст.

Амерыканская феліналагічная сістэма аб’ядноўвае непасрэдна уладальнікаў гадавальнікаў. Судзейства па амерыканскаму рынгу ўяўляецца як шоў, відовішча, даступнае у тым ліку і для наведвальнікаў. Ацэначны ліст часам зусім адсутнічае. Суддзя можа публічна паказаць на вартасці і недахопы той ці іншай жывёлы, арыентуючыся на адпаведны стандарт пароды або афарбоўкі.

У сапраўдны момант у свеце існуюць наступныя буйныя феліналагічныя арганізацыі: WCF — World Cat Federation FIFe — International Federation Feline GCCF — The Governing Council of the Cat Fancy(англ.) . — Официальный сайт. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013.(Праверана 3 чэрвеня 2013) CFA — The Cat Fanciers Association(англ.) . — Официальный сайт CFA. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013.(Праверана 3 чэрвеня 2013) TICA — The International Cat Association(англ.) . — Официальный сайт TICA. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013.(Праверана 3 чэрвеня 2013) Міжнародная Фелинологическая Асацыяцыя (МПА)(руск.) . — Официальный сайт МФА. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013.(Праверана 3 чэрвеня 2013) ICU — International Cat Union(руск.) . — Официальный сайт ICU. з першакрыніцы 25 жніўня 2011.(Праверана 21 студзеня 2010) Ассолюкс — міжнародная асацыяцыя аматараў котак(руск.) . assolux.org. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013. Праверана 3 ліпеня 2013. World Association of Cat Clubs (WACC)(руск.) . — Официальный сайт World Association of Cat Clubs в России. з першакрыніцы 5 ліпеня 2013.(Праверана 3 ліпеня 2013) ASC — Alliance of felinologists SuperCats(руск.) . — Официальный сайт Альянса СуперКэтс. з першакрыніцы 10 чэрвеня 2012.(Праверана 2 чэрвеня 2012) AFC — Association of Feline Clubs(руск.) . — Официальный сайт AFC — Ассоциации Фелинологических клубов. з першакрыніцы 11 лютага 2013.(Праверана 2 чэрвеня 2012) FARUS — Міжнароднай Феліналагічнай Асацыяцыі «РУС» («FARUS»)(руск.) . — Официальный сайт ФАP «PУC» (FARUS). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2012.(Праверана 2 чэрвеня 2012) БФЦ «Феліта» — беларускі феліналагічны цэнтр, беларускае аб’яднанне аматараў кошак.

Гл. таксама Кот свойскі FIFe

Спасылкі (руск.) . — развернутая статья. з першакрыніцы 25 жніўня 2011.(Праверана 14 ліпеня 2009) (руск.) . з першакрыніцы 25 жніўня 2011.(Праверана 14 ліпеня 2009) (руск.) . — портал о кошках. з першакрыніцы 25 жніўня 2011.(Праверана 14 ліпеня 2009) Задаць пытанне фелинологу. Пытанні аб котках (Праверана 3 чэрвеня 2013)