До́мелька — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Усяжа (басейн Бярэзіны).

Назва На карце 1846 г. рака пазначаная як Домля, а пасля вёскі Задомля - як Задамлянка. Літоўскі гідраніміст А. Ванагас гідронім Domija аднаўляў да *Domė і звязваў хіба з латышскім doms "глыбіня ў рацэ"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88-89..

Водаапісанне Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 51 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўднёвай ўскраіны вёскі Багута. Упадае ва Усяжу на поўнач ад вёскі Ізбіцкае. Вадазбор на ўсходняй частцы Мінскага ўзвышша. У ніжнім цячэнні ў вадазборы ракі сетка меліярацыйных каналаў. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае.

Каля ракі вёскі Багута, Батурынка, Задомля. Каля вёсак Батурынка і Задомля на рацэ плаціны і сажалкі.

Літаратура  — С. 203.

Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Усяжы