Андрэ́й Мікала́евіч Ці́ханаў (, г. Гагарын Смаленскай вобласці, Расія — ) — савецкі матэматык і геафізік. Акадэмік АН СССР (1966, член-карэспандэнт 1939). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1953, 1986).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1927). У 1935—1958 у Інстытуце тэарэтычнай геафізікі, з 1953 у Інстытуце прыкладной матэматыкі АН СССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—1989 у Маскоўскім універсітэце.

Навуковы ўклад Навуковыя працы па вылічальнай і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэматычнай фізіцы, геафізіцы, тапалогіі.

Узнагароды Дзяржаўныя прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.

Творы Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В. Я. Арсеніным). Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А. А. Самарскім).

Літаратура С. 123. А. Н. Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Таполагі