Карл Шва́рцшыльд (; , Франкфурт-на-Майне, Германія — ) — нямецкі астраном і фізік. Член Берлінскай АН (1912).
Біяграфія Скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. З 1901 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта і дырэктар абсерваторыі пры ўніверсітэце, з 1909 дырэктар Патсдамскай астрафізічнай абсерваторыі, з 1912 прафесар Берлінскага ўніверсітэта.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па зорнай астраноміі і астрафізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, геаметрычнай оптыцы.
Заклаў асновы тэорыі зорных атмасфер і ўнутранай будовы зорак (1906). Склаў каталог фатаграфічных велічынь больш як 3500 зорак. Атрымаў агульныя ўраўненні зорнай статыстыкі (1910—1912). Упершыню знайшоў ўраўнення Эйнштэйна для статычнага цэнтральна-сіметрычнага гравітацыйнага поля (1916). Прадказаў гравітацыйны калапс і вывеў формулу гравітацыйнага радыуса (Шварцшыльдаўскі радыус).
Зноскі
Літаратура — С. 401. Амбарцумян В. А. Карл Шварцшильд // Творцы науки о звездах… — Л., 1930.
Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Астраномы Германіі Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Касмолагі Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук