Заводскаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Завадская Слабада.

Гісторыя 6 красавіка 1973 года цэнтр Хонаўскага сельсавета перанесены з вёскі Малое Хонава ў вёску Завадская Слабада, а сельсавет перайменаваны ў ЗаводскаслабодскіРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1218 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне; паводле перапісу 2019 года — 962 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009 Насельніцтва, 2019 Батунь вёска 35 17 33 9 Батунь пасёлак — — — — Бокатаўка вёска 10 8 8 7 Будоўля вёска 30 18 32 15 Бярозавы пасёлак 5 2 8 6 Вялікае Хонава вёска 75 37 53 45 Гарадок вёска 2 1 — — Дасовічы вёска 30 21 26 16 Дзядкі вёска 5 5 8 6 Дубраўка вёска 4 3 4 4 Жабін пасёлак 2 2 2 2 Забалацце вёска 13 12 9 6 Завадская Слабада аграгарадок 581 189 525 479 Загрэззе вёска 4 3 — 4 Зялёны пасёлак 3 3 2 1 Каменка вёска 12 9 4 2 Коцні вёска 59 25 49 40 Маліннік вёска 17 9 11 8 Малое Хонава вёска 35 15 28 20 Незаўка вёска 31 24 31 20 Новая Культура вёска 0 0 2 — Падброддзе вёска 11 8 14 1 Падбярэззе вёска 7 5 3 4 Палявы пасёлак 14 5 7 5 Паплаўшчына вёска 32 21 37 24 Пярсцілы вёска 3 2 15 9 Рэпішча вёска 378 138 279 217 Сініншчына вёска 7 3 8 6 Старына вёска 6 4 5 2 Чарнабель вёска 20 7 15 4

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Калаша — вёска.

Вядомыя асобы Сяргей Трыфанавіч Сотнікаў (1920 — 2000) — санінструктар 433-га стралковага палка, малодшы сяржант, поўны кавалер ордэна Славы, нарадзіўся ў вёсцы Батунь.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе