Карагандзінская вобласць () — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, знаходзіцца ў самым цэнтры кантынента Еўразія, амаль роўнааддалена ад Паўночнага Ледавітага і Індыйскага, Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Клімат рэзка-кантынентальны і вельмі засушлівы. Вобласць займае найболей узнёслую частку Казахскага драбнасопачніка — Сары-Аркі.

У наш час Карагандзінская вобласць — самая буйная па тэрыторыі і прамысловым патэнцыяле, багатая мінераламі і сыравінай. Тэрыторыя вобласці ў новых межах складае 427 982 км² (15,7 % агульнай плошчы тэрыторыі Казахстана), займае 49-ае месца ў спісе найбуйнейшых адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню ў свеце. У вобласці жыве амаль дзясятая частка ўсяго насельніцтва Казахстана.

На поўначы мяжуе з Акмолінскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Паўладарскай, на ўсходзе — з Усходне-Казахстанскай, на паўднёвым усходзе — з Алмацінскай, на поўдні — з Жамбылскай, Паўднёва-Казахстанскай і Кызылардзінскай, на захадзе — з Акцюбінскай і на паўночным захадзе — з Кастанайскай.

Індэкс дарог M.

Літаратура

Спасылкі

Информационный портал акимата карагандинской области Сайт Карагандинского областного маслихата Карагандинский областной маслихат Сайт Торгово-Промышленной Палаты Карагандинской области Торгово-Промышленная Палата Карагандинской области Сайт Таможенного Управления по Карагандинской Области Сайт Управление статистики Карагандинской области Сайт Департамента предпринимательства и промышленности Карагандинской области Сайт Центра Санитарно-эпидемиологической экспертизы Карагандинской области Шахматная Федерация Карагандинской области Департамент предпринимательства и промышленности Карагандинской области Карагандинская область(Научная периодика)