Ры́чы, Рыча, Рычу () — возера ў Беларусі (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці) і Латвіі. Знаходзіцца ў басейне ракі Дрысвята, за 20 км на паўночны захад ад горада Браслаў.
Плошча паверхні возера 12,83 км². Найбольшая глыбіня 51,9 м. Даўжыня 6,27 км. Найбольшая шырыня 3,73 км. Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Аб'ём вады 131 млн. м³. Плошча вадазбору 123 км². Другое па глыбіні возера на Беларусі (пасля Доўгага).
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, параслі хмызняком і лесам. Берагі высокія, пясчаныя, участкамі нізкія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. У залівах дно адносна плоскае, глыбіні 10—15 м. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Пяскі і апясчаненыя адклады пашыраны да глыбіні 10—12 м, у залівах да 2—5 м. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Найбольш зарастаюць залівы, пераважна падводнай расліннасцю. Да глыбіні 9 м растуць імхі.
Упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з азёр Кракіна, Лінінка, Угарынка, Чарнова, Сіла, выцякае рака Рычанка.
У возеры жывуць рэлікты ледавіковага перыяду (лімнакалянус, понтапарэя, бакаплаў Паласа), занесеныя ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.
3 1979 возера і прылеглая да яго зона абвешчаны азёрным заказнікам.
Літаратура Рычы // Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 315—316.
Рачэўскі А. М. Рычы //
Спасылкі Возера Рычы
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Латвіі Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Памежныя азёры