Фандакаўскі мост — аўтамабільны мост цераз раку Бярэзіну ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Па трасе праходзіць Георгіеўскі праспект, які злучае горад з аўтамабільнай дарогай рэспубліканскага значэння . Неафіцыйную назву Фандакаўскі мост атрымаў ад размешчанага побач фанерна-дрэваапрацоўчага камбіната (ФанДАК).

Будаўніцтва моста з жалезабетонных балак каробчатага сячэння пачалося ў 1980-я гады. Складаецца з дзвюх галін, даўжыня якіх складае каля 400 м. Мост мусіў звязаць горад з новым жылым масівам на левым беразе Бярэзіны, які так і не быў пабудаваны. Будаўніцтва аднавілася ў канцы 1990-х гг. 3 верасня 2001 года мост быў урачыста адкрыты ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра ЛукашэнкіЗакроют ли «фандоковский» мост?.

У снежні 2017 года быў закрыты пабудаваны па той жа тэхналогіі мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, на якім з’явіліся расколіны. Камісія, якая абследавала Фандакаўскі мост, прызнала яго патэнцыйна аварыйным.

Гл. таксама Шчаткаўскі мост Цітаўскі мост Мост цераз Прыпяць (Жыткавіцкі раён) Калінінскі мост (Наваполацк) Аўтамабільны мост цераз Сож (Гомельскі раён)

Спасылкі

Катэгорыя:Масты Бабруйска Катэгорыя:Масты цераз Бярэзіну Катэгорыя:Бетонныя масты Катэгорыя:1980 год у Бабруйску