Антыко́сты (, ) — востраў у заліве Святога Лаўрэнція, у правінцыі Квебек, Канада. Адкрыты ў 1534 годзе французскім мараплаўцам Жакам КарцьеAnticosti Island // Encyclopædia Britannica.

Плошча вострава 7892,53 км². Даўжыня 225 км. Найбольшая шырыня 56 км. Рэльеф вострава раўнінны. Вышыні да 192 м. Паверхня вострава ўкрытая тайгой і балотамі. Частка тэрыторыі ахоўваецца як нацыянальны парк і экалагічны запаведнік.

На востраве порт Пор-Менье. Насельніцтва вострава ў 2001 годзе складала 266Statistics Canada чалавек. Здабыча нафты і газа.

Літаратура — С. 397.

Спасылкі

George Gruenefeld Anticosti Island // Outdoor Canada Anticosti Island // Encyclopædia Britannica Anticosti Island // Earth Snapshot

Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Геаграфія Квебека Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна