Бе́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бенін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Зенявіцкі сельсавет у складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зенявічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 21 красавіка 1992 года сельсавет перайменаваны ў Бенінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бенін. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: Бенін, Зенявічы, Ляхавічы 1, Ляхавічы 2, Марцулі, Нізаўцы, Пліса 1, Пліса 2, Рахавец, Храпянева.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе