Ква́нтавы гіраско́п — прылада квантавай электронікі для выяўлення і вызначэння велічыні і знака вуглавой скорасці вярчэння або вугла павароту адносна інерцыяльнай сістэмы адліку.
Дзеянне заснавана на гіраскапічных уласцівасцях часціц або хваль (атамных ядраў, электронаў, фатонаў і інш.). Гэтыя ўласцівасці абумоўлены спінавымі (гл. спін) і арбітальнымі момантамі мікрачасціц і інш. Карысны сігнал (ён прапарцыянальны скорасці вярчэння) узнікае за кошт прэцэсіі механічнага і магнітнага момантаў мікрачасціц або за кошт узнікнення рознасці фаз ці частот паміж сустрэчнымі хвалямі ў вярчальным контуры.
У навігацыі выкарыстоўваюць квантавыя гіраскопы (адчувальным элементам у іх з’яўляецца кальцавы лазер, які генерыруе дзве сустрэчныя хвалі), (заснаваны на выкарыстанні — зрушэння інтэрферэнцыйных палос у вярчальным кальцавым інтэрферометры); распрацоўваюцца гіраскопы ядзерныя, электронныя, іонныя, радыеізатопныя, джозефсанаўскія і іншыя.
Літаратура С. 210.
Спасылкі Квантовый гироскоп // Физическая энциклопедия.
Катэгорыя:Гіраскопы Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Квантавая электроніка Катэгорыя:Квантавая механіка