Пераме́рка — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвіна.
Даўжыня ракі 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 47 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км. Пачынаецца за 4 км на ўсход ад вёскі Адамова, вусце за 2,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Замошша. Цячэ па Полацкай нізіне. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 3,6 км каналізаванае.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны