Ву́ліца Чырво́ная Слабада́ — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа па вёсцы Чырвоная Слабада (раней Архірэйская Слабада), у 1967 годзе ўключанай у межы горада Мінска. Забудаваная пераважна вясковымі хатамі. На 2018 год на вуліцы 21 домПаводле звестак maps.tut.by .

Па вуліцы няма арганізацый і іншых значных аб’ектаў, могілкі Чырвоная Слабада і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь адносяцца да вуліцы Машынабудаўнікоў.

Літаратура

Спасылкі

Вуліца Чырвоная Слабада ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска