Свіслацкая вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Пачынаецца ад вул. Машынабудаўнікоў і цягнецца ўздоўж цячэння р. Свіслач, ад якой мае сваю назву, перасякае вул. Галадзеда ў раёне могілак Чырвоная Слабада, пераходзіць МКАД і цягнецца ў Шабанах да вул. Інжынернай. Нягледзячы на працягласць вуліцы, да яе адносіцца толькі 6 дамоў.Паводле maps.tut.by . Сярод значымых аб’ектаў вуліцы можна вылучыць РДЦ МТБанка (д. 9) і аўтастаянкі 103 і 104 (дд. 17 і 19).
Крыніцы
Спасылкі Свіслацкая вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Зачем в 90-х строили гигантскую Свислочскую улицу в Чижовке и не достроили // Блогер Денис Блищ
Катэгорыя:Вуліцы Мінска