Свантэ Пя́эба, у шведскім маўленні Свантэ Пэ́эбу (; ) — шведскі біёлаг, спецыяліст па эвалюцыйнай генетыцы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2022).
Біяграфія Сын біяхіміка Сунэ Бергстрэма, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982). Маці, Карын Пяэба — хімік эстонскага паходжання.
Вучыўся ў школе для перакладчыкаў, з 1975 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце егіпталогію, рускую мову, гісторыю навукі і медыцыны. Абараніў дысертацыю па малекулярнай імуналогіі (1986). Затым нядоўга працаваў у цэнтры малекулярнай біялогіі Цюрыхскага універсітэта і ў Інстытуце вывучэння рака ў Лондане. У 1987—1990 гадах на постдактарантуры ва Універсітэце Каліфорніі ў Берклі, у лабараторыі Алана Уілсана, дзе займаўся вылучэннем генетычнага матэрыялу выкапнёвых і вымерлых у найноўшы час жывёл. У 1990—1997 гадах — прафесар агульнай біялогіі ў Мюнхенскім універсітэце, з 1997 года — дырэктар дэпартамента генетыкі ў інстытуце эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.
Дасягненні Пяэба — адзін з заснавальнікаў такой дысцыпліны, як палеагенэтыка, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінідаў пры дапамозе генетычных метадаў. Пачаў працу ў гэтай галіне ў 1984 годзе з вывучэння старажытнаегіпецкіх мумій з еўрапейскіх калекцый музеяў, да якіх атрымаў доступ праз свайго выкладчыка егіпталогіі. У 1985 годзе ўпершыню ў гісторыі дастаў з мумій генетычны матэрыял. У 2006 годзе абвясціў аб плане поўнай расшыфроўкі геному неандэртальца. У лютым 2009 года было абвешчана аб дасягненні першых папярэдніх вынікаў, і ў маі 2010 года яны былі апублікаваныя ў часопісе «Science». У сакавіку 2010 года група Пяэба, вывучала ДНК, вынятую з фрагмента косткі, знойдзенай ў Дзянісавай пячоры на Алтаі, і прыйшла да высновы пра існаванне ў старажытнасці раней невядомага віду гамінідаў — дзянісаўскага чалавека. У 2016 годзе група Пяэба апублікавала працу, у якой на падставе параўнальнага аналізу геномаў амаль 2000 людзей з усяго свету зроблена выснова, што было не менш за тры эпізоды скрыжавання паміж неандэртальцамі і рознымі групамі чалавека разумнага.
Паведамленне групы Пяэба ў 2002 годзе аб адкрыцці так званага «гена мовы» FOXP2 выклікала шырокі грамадскі рэзананс і навуковую дыскусію.
Узнагароды і прызнанне 1992 — Прэмія імя Лейбніца 1998 — Max Delbrück Medal 1999 — Carus-Medaille Леапальдзіны 2003 — Leipziger Wissenschaftspreis 2005 — Louis-Jeantet Prize for Medicine 2009 — Прэмія Кістлера 2013 — Прэмія Грубера 2014 — Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава, «За выдатныя заслугі ў галіне палеагенетыкі і археалогіі». 2016 — Прэмія Кэйо 2016 — Прэмія за прарыў у галіне медыцыны 2017 — Прэмія Дэвіда Дэна 2018 — HFSP Nakasone Award 2018 — Прэмія прынцэсы Астурыйскай 2018 — Прэмія Кёрбера 2018 — Прэмія Нірэнберга, SIO 2019 — Прэмія Уайлі 2019 — Медаль Дарвіна — Уолеса 2020 — Прэмія Японіі 2021 — Прэмія Мэсры 2022 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» (2008) і Вялікім крыжам ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2009).
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі (1998), Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (1999), Леапальдзіны (2001), Саксонскай акадэміі навук (2004), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011), замежны член НАН ЗША (2004), Французскай акадэміі навук (2015)http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-P/svante-paabo.html і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Ганаровы доктар Ірландскага нацыянальнага універсітэта у Голуэе (2015).
Літаратура
Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Біёлагі Швецыі Катэгорыя:Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 3 класа Катэгорыя:Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава Катэгорыя:Ганаровыя дактары Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Саксонскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук