Жан Віктор Марó (;  — ) — генерал Першай французскай рэспублікі, галоўны праціўнік Суворава ў Італьянскім паходзе, генерал-фельдмаршал Расійскай Імперыі (1813), Маршал Францыі (1814, пасмяротна).

Біяграфія Жан Віктор Маро нарадзіўся 13 лютага 1763 года ў Марле ў сям’і адваката.

У 1791 годзе паступіў у нацыянальную гвардыю батальённым камандзірам; у 1793 адпраўлены са сваім батальёнам у армію Пішэгру, дзе хутка атрымаў чын дывізіённага генерала і прызначаны камандуючым правым флангам Паўночнай арміі, а пасля заваявання Галандыі прызначаны начальнічаць той жа арміяй.

У 1794 годзе пад Туркуэнам рэвалюцыйныя французы на чале з Маро разграмілі аўстрыйцаў і англічан.

У 1796 быў пастаўлены на чале Рэйн-мозельскай арміі, якая разам з Самбр-мааскай арміяй Журдана прызначалася для дзеянняў супраць аўстрыйцаў. З чэрвеня да жніўня дзякуючы шэрагу перамог Маро непрыяцель адціснуты быў да Дуная; а калі армія Журдана была разбіта аўстрыйцамі, Маро здзейсніў сваё знакамітае 40-дзённае адступленне праз Шварцвальдскія цясніны да Рэйна; адзін з сучаснікаў гаварыў: «Адступленне яго было адным з найвыдатнейшых стратэгічных рухаў, калі-небудзь здзейсненых».

У 1799 ён замяніў Шэрэра ў камандаванні французскай арміяй у Паўночнай Італіі, але быў пераможаны Суворавым у бітве на рацэ Ада і адступіў да Генуэзскай Рыўеры.

Калі генерал Жубер, які змяніў яго, быў забіты ў пачатку бітвы пры Нові, Маро прыняў камандаванне, але быў разбіты і рэшткі арміі адвёў у Францыю.

У 1800 годзе Напалеон Банапарт прызначыў яго галоўнакамандуючым Рэйнскай арміяй, з якою ён, атрымаўшы некалькі перамог над аўстрыйцамі, заняў Рэгенсбург і Мюнхен. 3 снежня атрымаў пры Гоэнліндэне рашучую перамогу над аўстрыйцамі, а затым падышоў на 75 вёрст да Вены і заключыў з эрцгерцагам Карлам перамір’е, за якім неўзабаве быў заключаны Люневільскі мір.

Напалеон Банапарт, які бачыў у Маро свайго саперніка, абвінаваціў яго ва ўдзеле ў змове Шарля Пішэгру і Жоржа Кадудаля. Генерал быў прысуджаны да турэмнага зняволення, якое Напалеон замяніў выгнаннем.

Праз Іспанію Маро з’ехаў за акіян у 1804 годзе.

Раненне і смерць Пражыўшы некалькі гадоў у ЗША, у мястэчку Морысвіл каля Філадэльфіі, ён у 1813 годзе вярнуўся ў Еўропу па запрашэнні імператара Аляксандра I для таго, каб узначаліць армію саюзнікаў. Знаходзіўся ў ролі саветніка пры галоўнай кватэры саюзных манархаў, у бітве пры Дрэздэне 15 (27) жніўня быў смяротна паранены ядром.

Паводле легенды, Напалеон, які ўбачыў здрадніка ў падзорную трубу, асабіста зарадзіў ядро. У фатальную хвіліну Маро і Аляксандр I на канях стаялі на ўзгорку, які займала аўстрыйская батарэя. Маро заўважыў, што французы прыстрэльваюцца па іх, і параіў імператару з’ехаць; Аляксандр рушыў услед за Маро, і ў гэты момант французскае ядро адарвала генералу правую нагу, прайшло навылёт праз каня і моцна параніла левую галёнку. Гэты выстрал стаў для Маро фатальным.

Смяротна параненага Маро аднеслі ў вёску Каіц, дзе лейб-медык Віліе ампутаваў яму абедзве ногі, але праз два тыдні пасля аперацыі Маро памёр.

Пахаванні і грабніца

Па распараджэнні імператара Аляксандра I цела Маро было дастаўлена ў Санкт-Пецярбург і пахавана ў каталіцкай царкве Св. Кацярыны. Такім чынам, два камандуючыя варожымі арміямі — Сувораў і Маро — пахаваны ў адным горадзе і ў раёне адной яго магістралі (Неўскі праспект), толькі ў розных яе канцах. На іншым баку Неўскага праспекта, амаль насупраць, у Казанскім саборы пахаваны фельдмаршал Кутузаў.

У 1814 годзе Людовік XVIII пасмяротна прысвоіў Маро і Жоржу Кадудалю званні маршала Францыі.

Ушанаванне памяці 13 ліпеня 2017 года генеральны консул Францыі Цібо Фур’ер перадаў базіліцы Св. Кацярыны мемарыяльную дошку для ўстаноўкі на грабніцы фельдмаршала Маро У базіліцы Св. Кацярыны на Неўскім усталявалі мемарыяльную дошку фельдмаршалу МароПамятная дошка фельдмаршалу МароГенконсул падарыў памятную дошку на магілу Маро. Перадача НТБ.

Літаратура Зотов А. В. Забытый Моро . СПб.: ЗНАК, 2009. Зотов А. В. Главный соперник Наполеона — великий генерал Моро. М.: ВЕЧЕ, 2012. Лазарев С. Е. Бауценовское сражение (200 лет Заграничным походам русской армии) // Военно-исторический архив. 2013. № 9 (165). С. 66-85. А. И. Михайловский-Данилевский. Описание войны 1813 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Генералы Французскай рэвалюцыі Катэгорыя:Маршалы Францыі Катэгорыя:Постаці Вялікай французскай рэвалюцыі Катэгорыя:Імёны, высечаныя пад Трыумфальнай аркай (Парыж) Катэгорыя:Загінулі ў баі