Песня — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 1958 годзе на Цвятным бульвары, перажыўшы перад гэтым шматлікія выстаўкі. З'яўляецца яркім узорам сацыялістычнага рэалізму.
Гісторыя
Скульптура «Песня» была адкрыта на Цвятным бульвары у 1958 годзе. Манумент неаднаразова з'яўляўся на выстаўках як на радзіме свайго аўтара, Міхаіла Фёдаравіча Бабурына, гэтак і за мяжой. Стваральнік кампазіцыі ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР, якая лічылася найвышэйшай узнагародай акадэміі. За экспанаванне «Песні» На Брусельскай Сусветнай выстаўцы 1958 года Бабурын ізноў атрымаў медаль найвышэйшай пробы.
Апісанне
Тры маладыя моцныя сялянкі, адлюстраваныя ў поўны ўзрост, вяртаюцца з сенажаці дамоў, пра што сведчаць інструменты за іх плячамі. З мэтай прабавіць шлях, забыўшыся пра цяжкі працоўны дзень, дзяўчыны спяваюць, магчыма, адну з любых песень. Апрануты яны вельмі характэрна для сярэдзіны XX стагоддзя: адзенне іх свабоднае, падол спадніц завязаны ў вузел. Дзякуючы таму, што гераіні размясціліся пад шатамі дрэў, ствараецца ўражанне, што яны спыніліся для адпачынку. Выглядае скульптура даволі недагледжана, і з-за сваёй кампазіцыі служыць добрым матэрыялам для фатаграфіі.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Помнікі Масквы