Фрыц Штрасман (, поўнае імя Фрыдрых Вільгельм Штрасман (Friedrich Wilhelm Straßmann): , Бопард — , ) — нямецкі хімік і фізік.
Біяграфія У 1924 годзе Штрасман скончыў Гановерскі вышэйшую тэхнічную школу. З 1929 працаваў з О. Ганам і Л. Майтнер ў Інстытуце хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. У пасляваенныя гады займаў пасаду прафесара Майнцкага ўніверсітэта (1946—1970), адначасова ў 1946—1952 гадах з’яўляўся дырэктарам Інстытута неарганічнай і ядзернай хіміі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны ядзернай хіміі, радыяхіміі. Вывучаў працэсы ядзернага дзялення, уласцівасці радыеактыўных ізатопаў урану і торыя. У 1938 сумесна з О. Ганам адкрыў дзяленне ядраў урану пры бамбардзіроўцы іх нейтронамі, хімічнымі метадамі даказаў факт падзелу. Гэтая трактоўка вопытаў была пацверджана Л. Мейтнер і О. Фрышам.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя