Павел Цеслюкевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2012 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, а з 2014 года стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове, а сезон 2017 правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасці іграка стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з асноўнай камандай «Нёмана» і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2018. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 года ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазіцыі левага паўабаронцы. Пазней здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі да канца 2020 года. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.

У ліпені 2020 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Нёманам» і неўзабаве стаў іграком «Гомеля». Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем». У Вышэйшай лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2021 года пагадненне з клубам было разарвана.

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У сезоне 2021 часцей выхадзіў на замену, у сезоне 2022 у Вышэйшай лізе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам. У снежні 2023 года пакінуў «Дняпро».

У студзені 2024 года далучыўся да «Маладзечна».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Нёман 3 0 2013 дубль Нёман 30 3 2014 дубль Нёман 31 7 2015 дубль Нёман 23 7 2016 Д2 Баранавічы 24 3 2017 Д2 Граніт 30 4 2018 Д1 Нёман 20 2 2019 Д1 Нёман 11 0 2020 (1) дубль Нёман 12 3 2020 (2) Д2 Гомель 14 7 2021 (1) Д1 Гомель 6 0 2021 (2) Д2 Дняпро 17 5 2022 Д1 Дняпро 29 0 2023 Д2 Дняпро 22 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна