Джорджэ Шушняр (; нар. , Рума, Сербія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, нападнік клуба «Жэлезнічар» з Панчава.
Клубная кар’ера На юнацкім узроўні гуляў за клуб «Аякс», пазней далучыўся да іншага клуба з Нові-Сада — «Вайводзіны», у складзе якога дэбютаваў у сербскай Суперлізе 5 снежня 2009 года ў матчы супраць «Явара» (0:1). У сезоне 2010/11 на правах арэнды гуляў за «Доньі Срэм», якому дапамог выйсці ў Першую лігу. У першай палове сезона 2011/12 выступаў за «Доньі Срэм» у Першай лізе, пасля чаго перабраўся ў чарнагорскую «Суцьеску». У першай палове 2013 года зноў выступаў за «Вайводзіну», пазней два сезоны правёў у складзе «Ягодзіны».
У 2015 годзе стаў іграком швейцарскага клуба «Лугана», аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У другой палове 2016 года гуляў арэндзе ў клубе Чэлендж-лігі «К’яса». У ліпені 2017 года перайшоў у латвійскі клуб «Рыга», дзе гуляў да канца сезона.
У красавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з МінскаСербский форвард Шушняр стал игроком минского "Торпедо". У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскую камандуСтоличное "Торпедо" расторгло контракт с Шушняром і неўзабаве перайшоў у «Мачву». У 2021 годзе выступаў за бразільскую «Самамбаю», а ў лютым 2022 года далучыўся да «Слабады», якой дапамог выйсціў Першую лігу. У пачтаку 2023 года перайшоў у «Жэлезнічар» з Панчава.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Сербіі.
У жніўні 2012 года быў выкліканы ў моладзевую зборную Чарнагорыі для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага, аднак так і не згуляў на турніры.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2012/13, 2013/14 Пераможца Сербскай лігі Вайводзіна: 2010/11 Пераможца Сербскай лігі Захад: 2021/22 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Доньі Срэм Катэгорыя:Ігракі ФК Суцьеска Нікшыч Катэгорыя:Ігракі ФК Ягодзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Лугана Катэгорыя:Ігракі ФК К’яса Катэгорыя:Ігракі ФК Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мачва Шабац Катэгорыя:Ігракі ФК Самамбая Катэгорыя:Ігракі ФК Слабада Ужыцэ Катэгорыя:Ігракі ФК Жэлезнічар Панчава