Падзеі
9 студзеня: Падпісаннем Яскага дагавора скончылася Руска-турэцкая вайна (1787—1791). 20 красавіка: Францыя абвясціла вайну Аўстрыі, што стала пачаткам Войн рэвалюцыйнай Францыі. 25 красавіка: У Францыі ўпершыню ў якасці прылады пакарання выкарыстана гільяціна. 27 красавіка: У Пецярбургу магнатамі Рэчы Паспалітай падпісаны «Акт канфедэрацыі», якая ў гісторыю ўвайшла, як Таргавіцкая. 17 мая: Заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа. 18 мая: Сто тысяч салдат арміі Расійскай імперыі перайшлі мяжу Рэчы Паспалітай, накіраваўшыся да Варшавы і распачаўшы вайну. 22 мая: Ашмянам нададзены герб. 25 мая: Геранёны атрымалі герб. 2 чэрвеня: Браславу нададзены герб. 11 чэрвеня: Бітва пад Мірам завяршылася перамогай рускіх войскаў. 14 чэрвеня: Наданне герба Барысаву. 14 чэрвеня: Адбылася бітва пад Барушкаўцамі. 18 чэрвеня: Бітва пад Зяленцамі паміж арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Юзафа Панятоўскага і войскамі Расійскай імперыі пад камандаваннем генерала Іраклія Маркова скончылася перамогай Рэчы Паспалітай. 25 чэрвеня: Магнаты Рэчы Паспалітай абвсцілі ў Вільні Генеральную канфедэрацыю, якая запрасіла расійскую імператрыцу Кацярыну II дапамагчы ў звяржэнні канстытуцыі. 30 чэрвеня: Завяршыўся Чатырохгадовы сойм, які правёў шэраг радыкальных рэформ у Рэчы Паспалітай. У Парыж з «Баявой песняй Рэйнскай арміі» ўвайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён, пасля чаго песня стала звацца «Марсельезай». 14 ліпеня: Адбылася бітва пад Войшкамі. 18 ліпеня: Перамога арміі на чале з Т. Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага ў бітве пад Дубенкай. 23 ліпеня: Пасля бітвы пад Брэстам польскія войскі адышлі да Варшавы. 26 ліпеня: Адбылася бітва пад Маркушавам, апошняя бітва вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. 10 жніўня: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ўзяты штурмам палац Цюільры, арыштаваны Людовік XVI. 21 верасня: У Францыі адкрыты Нацыянальны Канвент і прыняты дэкрэт пра скасаванне каралеўскай улады.
Нарадзіліся 7 сакавіка: Джон Гершэль, брытанскі астраном. 2 красавіка: Франсіска дэ Паула Сантандэр, нацыянальны герой Калумбіі. 16 чэрвеня: Джон Лінел, англійскі мастак 4 жніўня: Персі Біш Шэлі, англійскі паэт. 26 верасня: Вільям Гобсан, першы губернатар Новай Зеландыі, сааўтар Пагаднення Вайтангі. 27 верасня: Джордж Крукшэнк, англійскі мастак Франц II Габсбург — апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. 5 снежня: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч.
Памерлі 1 сакавіка: Леапольд II Габсбург, кароль Германіі (рымскі кароль) з 1790 г. (нар. 5.5.1747) 3 сакавіка: Роберт Адам, шатландскі архітэктар 12 мая: Шарль-Сімон Фавар, французскі лібрэтыст 18 ліпеня: Джон Пол Джонс, адмірал (нар. 6.7.1747)