__NOTOC__

17 лютага — сорак восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 1164: Каля 20 тысяч чалавек загінула на ўзбярэжжы Паўночнага мора падчас паводкі, выкліканай штормам. 1387: Паводле прывілея вялікага князя Ягайлы створана Віленскае біскупства. 1387: Першая ўзгадка Малатоў (цяпер Малетай у Літве). 1568: У Адрыянапалі падпісана мірнае пагадненне паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам II Габсбургам і асманскім султанам Селімам II. 1904: Прэм’ера оперы Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала». 1923: Клайпедскі край стаў тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі. 1987: Заснаваны Дзаржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі БССР пад кіраўніцтвам М. Фінберга. 2008: Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі. 2017: У Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым пратэсты перакінуліся на іншыя гарады Беларусі.

Нарадзіліся

1653: Арканджэла Карэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (пам. 8.12.1713) 1776: Жан-Марк Мусон, першы канцлер Швейцарыі 1806: Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг (пам. 13.7.1868) 1819: Філіп Яфе, нямецкі гісторык (пам. 3.4.1870) 1837: Канстанцін Ельскі, вучоны-біёлаг, географ, геолаг і падарожнік (пам. 26.11.1896) 1888: Ота Штэрн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1930: Рут Рэндэл, брытанская пісьменніца 1935: Стэнлі Норман Коэн, амерыканскі генетык 1935: Анта Раўкас, эстонскі вучоны-геолаг 1943: Раіса Сцяпанаўна Недашкоўская, украінская актрыса 1952: Уладзімір Крываблоцкі, беларускі мастак-манументаліст 1955: Уладзімір Вішнеўскі, беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог 1961: Андрэй Каратаеў, расійскі навуковец у галіне дэмаграфіі, сацыялогіі, гісторыі, эканомікі, футуралогіі 1963: Майкл Джордан, амерыканскі баскетбаліст 1971: Дэніз Рычардс, амерыканская актрыса 1991: Боні Райт, брытанская актрыса 1999: Крысцьян Чэх, славенскі лёгкаатлет

Памерлі

440: Месроп Маштоц, армянскі вучоны-асветнік (нар. ~362) 1600: Джардана Бруна, італьянскі філосаф, прылюдна спалены ў Рыме (нар. 1548) 1612: Гермаген, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (нар. ~1530) 1673: Мальер, французскі драматург, акцёр, рэфарматар сцэнічнага мастацтва (нар. 13.1.1622) 1732: Луі Маршан (музыкант) 1788: Марыс Кантэн дэ Латур, французскі мастак (нар. 5.9.1704) 1827: Іаган Генрых Песталоці, швейцарскі педагог (нар. 12.1.1746) 1847: Уільям Колінз (мастак) 1856: Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і крытык (нар. 13.12.1797) 1938: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (нар. 8.11.1908) 1980: Грэхем Вівіян Сазерленд, брытанскі мастак (нар. 24.8.1903) 1984: Павел Баціцкі, савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (нар. 14(27).6.1910) 2005: Амар Сівары, аргенцінскі і італьянскі футбаліст

Святкуюць 25px Міжнародны Дзень спантанай праявы дабрыні

217